Custom Search

Мейсца покуты

Виконавець: Фіолет

ukrainian flag Bigger font | Smaller font



Мокрыя вочы, малочныя рэкі –
Што гэта скажа табе?
Нечае сэрца й менскае рэха
Сьпяваюць аб барацьбе.
Неба як ложак, мядовыя пахі...
Цэмэнтная глеба баліць пад нагой.
Сёньня ў мяне ёсьць куточак пад дахам,
Сёньня я буду сама на сам з сабой.

Приспів:
Уставай са мной побач,
Здаецца нам трэба ня многа.
Мы столькі часу ў пошуках лепшай долі.
Уставай са мной побач
І мы пойдзем да Пана Бога,
Пакінуўшы роспач
У гэтай Юдолі.

Кожнадзённы кашмар, рэчаіснасьць уночы,
На кафлі ў ванным чырванее жыцьцё.
Пакрысе вар’яцець, адусюль уцячы,
Чакаць, пакуль раптам скончыцца.

Приспів




Share on Facebook